посадивший самолет с Протасевичем диспетчер уехал из Беларуси
Крыніцы: дыспетчар, які садзіў самалёт з Пратасевічам, з’ехаў разам з сям’ёй
Як стала вядома «Нашай Ніве» ад некалькіх дыспетчараў «Белаэранавігацыі», разам з сям’ёй з Беларусі з’ехаў дыспетчар, які меркавана вёў перамовы з пілотам Ryanair рэйса Афіны-Вільня, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч.
Дыспетчар Алег Галегаў жыў у Мінску разам з сям’ёй, цягам некалькіх дзён нам не ўдалося дазваніцца да яго па хатнім тэлефоне. У «Белаэранавігацыі» ён працаваў як мінімум з 2010 года. На пачатку ліпеня павінен быў пасля адпачынку выйсці на змену, яго прозвішча стаяла ў раскладзе дзяжурстваў, але калегі яго так і не ўбачылі.
«Асабіста я не бачыў Алега даўно, — кажа НН яго калега. — Ходзяць чуткі, што ён знік. Калегі не могуць з ім звязацца і хвалюцца: да яго немагчыма дазваніцца, ён павыдаляў свае сацыяльныя сеткі. Начальства афіцыйна нічога нам не даводзіла. Але я асабліва праз яго не пераймаюся, бо думаю, ён проста перастрахаваўся і з’ехаў. Спецыяліст ён класны, работу знойдзе без праблем у любой краіне. Голас на апублікаваным запісе з інцыдэнтам Ryanair ягоны».
Гэтую інфармацыю нам пракаментавалі ў самой «Белаэранавігацыі». Намеснік гендырэктара Іван Герлоўскі спачатку сказаў, што Галегаў з чэрвеня ў